Беларуская мастачка, якая зараз научаецца ў Нацыянальнай акадэміі мастацтваў у Осла (Нарвегія). Працуе з рознымі медыя, у тым ліку: жывапіс, кераміка, вышыўка і перформанс. Выбар матэрыялаў залежыць ад тэмаў, якія ў той ці іншы момант даследуе аўтарка. Практычна ўсе тэмы, з якімі працуе творца, пэўным чынам звязаныя з асабістымі досьведамі, дыктатурай і рэвалюцыяй у Беларусі, дыскрымінацыяй па розных прыкметах, іміграцыяй, а цяпер – і з вайной ва Украіне. Удзельнічала ў некалькіх калектыўных выставах і калабарацыйных праектах, а таксама праілюстравала некалькі кніг прозы і паэзіі.