Квіроцце
“Квіроцце” гэта спроба паглядзець на беларускі квір у плыні часу, разбурыць для сябе і гледачоў стэрэатып, што квір-людзі раптам з’явіліся недзе ў 90-х, а раней іх проста не было. Нам не засталося шмат архіўных матэрыялаў, асабліва фотаздымкаў, якія пралівалі б святло на жыццё квір-людзей у Беларусі савецкага і дасавецкага часу, шмат было проста знішчана – мы, як кветкі, якім адрэзалі карані. Таму ўзнікла ідэя – стварыць такія матэрыялы самім, запоўніць гістарычную пустэчу прынамсі ўнутры сябе, уявіць альтэрнатыўную гісторыю.

Натуральным было звярнуцца да архіўных фотаздымкаў (дзякуй ініцыятыве “VEHA”) і альбома калекцыі Дзяржаўнага мастацкага музея БССР з рэпрадукцыямі карцін беларускіх мастакоў савецкага перыяду. Для мяне “квір” – гэта свабода, надзвычайная індывідуальнасць, непрызнанне прыгнятальнай “нормы”, усё, што не ўпісваецца ў рамкі, таму квір сюжэты ў карцінах і фота, можна сказаць, знайшліся самі. Дзёрзкі погляд ці наадварот – глыбокі сум на твары, я пазнаў гэта, бо яно ёсць ува мне.

Сюжэты атрымаліся абсалютна архетыпічныя для квір-чалавека, не важна, жыў ён у XX ці XXI стагоддзі, таму яны такія жывыя і “сапраўдныя”, рэалістычныя. “Квіроцце” – гэта маё мінулае, мая гісторыя, якую я забраў назад і нікому больш не аддам.
Аўтар: Сім
“Ціты”

“Ціты” – маё першае слова, я хацеў сказаць “цветы” – кветкі, але атрымалася, што атрымалася, мне было ўсяго 4 месяцы. Дзядуля падносіў мяне да дывана з кветкамі, а я ціхенька, ледзь чутна: “Ціты.” Ніхто яму спачатку не верыў, я ж такі маленькі, куды мне гаварыць. А я гаварыў. Пакажу пальчыкам на рэч і называю: “Ціты.” Я называў рэчы сваімі імёнамі: гэта дыван, гэта кветка, гэта тата і гэта тата. Усё як мае быць.

“Надзея і апора”

“Ты мая надзея і апора,” – часам казаў мне тата, калі я быў маленькім. У гэтых словах так шмат усяго: вялікая адказнасць, высокія чаканні, працяг роду, ягонае прозвішча. Гэтыя словы – татавы жалезныя абдымкі, рамкі, я большы за іх, я большы за гэта жыццё. Я хаваю ўнутры таямніцу, якая тату не спадабаецца, таму я закапаю яе яшчэ глыбей. Толькі калі паглядзець мне ў вочы пад правільным вуглом, можна ўбачыць вясёлку.
“І гэта мой унук”

Калі я быў маленькі, бабуля склала пра мяне песню: “Какой харошы парень, какой красівы парень, какой чудесны парень – і гэта мой унук!” Цяпер я ўжо зусім дарослы, а для бабулі з дзядулем усё яшчэ “харошы парень”. Я не такі ўнук, якога яны чакалі, але яны ганарацца мной і любяць мяне. Мае партрэты вісяць па хаце, іх з пыхай паказваюць гасцям: “І гэта мой унук!” Бабуля не згубіла сувязі са сваёй маладосцю, яна памятае, як гэта – быць маладой. Мая маладосць зусім не падобная да яе ці дзядулевай, але сутнасць адна і тая ж – свабода. Мая бабуля і ёсць свабода. І я яе ўнук.
Вітаю! Я Сім, мне 24. Зараз вучуся на выкладчыка замежных моў, але нядаўна, літаральна менш за год таму, знайшоў сваю сапраўдную любоў – калаж! Потым былі майстар-класы, арт-рэзідэнцыі, арт-праграмы, былі і яшчэ плануюцца анлайн-выставы, уласны творчы інстаграм – я нават не мог сабе такога ўявіць, калі быў простым падлеткам і выразаў выцінанкі з настаўніцай малявання ў звычайнай школе маленькага райцэнтра. Акрамя калажаў (аналагавых і лічбавых), я займаюся выцінанкай, а таксама літаратурнай творчасцю – пішу тэксты песень і вершапрозу. І ўсё гэта вельмі квірова. Я гей, дэмібой (ён/яго + усе астатнія займеннікі), беларус з рэгіёнаў, чалавек з ментальным разладам – натуральна, усё гэта адлюстроўваецца ў маіх працах. Сваёй творчасцю я хачу падтрымаць людзей накшталт мяне самога, людзей з прыгнечаных сацыяльных груп. Я ведаю, што мастацтва – вялікая сіла, і я хачу дзяліцца гэтай сілай, каб мы разам змянілі свет.

Мае працы можна знайсці тут:

Instagram
Квир-зин
Пограничности
Автор_ка: Шер
Автор_ки: софъ
Автор_ка: Шер
Аўтар_ка: Яня Зайчанка
Аўтар_ка: Яня Зайчанка
РАБОТЫ
Аўтар_ка: Яня Зайчанка
Автор_ки: софъ
Автор_ки: софъ
Автор_ки: софъ
Авторы:
Сім (коллаж)
Вася? (иллюстрация)
Шер (авторка идеи; коллаж)
софъ (коллаж)
Майя (иллюстрация)
А. (иллюстрация)
Аўтар_ка: Вася
Аўтар: Сім
Аўтар_ка: Сеня